“Твой сорам” – Атмараві заспяваў па-беларуску

Спявак Атмараві, які вызначае стыль сваёй музыкі як “эзатэрычны рок”, песняй па-беларуску звярнуўся да сілавікоў. Гэта першы беларускамоўны твор музыкі родам з Мінска, які пазіцыянаваў сябе як “грамадзянін свету”.

Затрыманыя больш за 10 музыкаў

4 лістапада ўвечары ў дворыку "Луча" на Ціміразева адбыліся затрыманні. Затрыманы больш за 10 чалавек. Сярод затрыманых – барабаншчыкі з гурта "Патрабуем разысціся". Таксама затрымалі музыкаў у Малінаўцы і Сухарава.