Tuzin FM (Тузін гітоў)

238-3931-4564-b038-326265613964__136165422_1021668858

Аўтарка ілюстрацыі Onliner – Валерыя Седлюкоўская

Найстарэйшы беларускі музычны партал, які быў заснаваны 12 кастрычніка 2003 года. Як інфармацыйны сайт праіснаваў да канца 2020 года.

Працягвае працу надалей у якасці арт-мэнэджарскай ініцыятывы.

Кіраўнік TuzinFM Сяргей Будкін з кастрычніка 2020 года ўзначальвае Беларускую Раду Культуры (Беларускі фонд культурнай салідарнасці)

Галерэя галоўных праектаў TuzinFM

Праект, прысвечаны пацярпелым ад сталінскіх рэпрэсіяў беларусам

(Не)расстраляныя

Іншыя праекты, якія былі рэалізаваныя пры ўдзеле, спрыянні, прадусаванні TuzinFM:

Кніга Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу (разам зь Беларускім калегіюмам, 2004)

РадыёТузін (радыёвэрсія гіт-параду, якая з 2004 году выходзіла на Радыё Рокс, Радыё Мінск, з 2006 году – Радыё Рацыя)

Рок-рэвалюцыя (канцэрт-акцыя ў Вільні з удзелам N.R.M., 2006)

Рок-Каранацыя (цырымонія ўзнагароджаньня найлепшых музыкаў краіны, 2005-2007)

Прэм’ер Тузін (штогадовае падвядзенне музычных вынікаў году з выданнем выніковага мультымедыйнага СD, 2005-2011)

Песьні свабоды (музычны праект, разам з Volia Music, 2007)

Рок па вакацыях (беларускі рок-фэстываль, 2008)

Bela Music (беларускі рок-фэстываль на аэрадроме Баравая, разам з Алегам Хаменкам, 2009)

Тузін. Unplugged (сэрыя акустычных канцэртаў беларускіх рок-выканаўцаў, 2011-2012)

Жывы Тузін (сэрыя эксклюзыўных канцэртаў беларускіх рок-выканаўцаў, 2012-2013)

Героі году (штогадовая музычная прэмія парталу Tuzin.fm)

Oktoberfest. Хмель жывой музыкі (сэрыя канцэртаў у загарадным комплексе “Камарова”, 2015)

Новае пакаленьне на Новы год (навагодняе тэлешоў для тэлеканалу “Белсат”, 2016)

10 год прыгод (навагодні тэлепраект для тэлеканалу “Белсат”, 2018)
Нас у Маскве не зразумеюць (навагодні праект для тэлеканалу “Белсат”, 2019)

TuzinFM

Заснавальнікі парталу

Сяргей Будкін
Анатоль Лазар (Wecier Meczanichny)
пры ўдзеле Аляксея Мінчонка

Галоўны рэдактар

Сяргей Будкін (2003-2020)

Выдавец

Анатоль Лазар (Wecier Meczanichny) (2003-2014)

Тэхнічны рэдактар

Андрусь Навумовіч (RWD) (2005-2018)

Відэапрадакшн

Яўген Шапчыц (2010-2020)

Вядоўца радыё- і канцэртнай версіі

Алег Хаменка (2004-2019)

Менеджмент

Хрысціна Дарапей (2014-2018)
Наталля Стрыжак (2014-2017)
Эліна Калнібалоцкая (2018-2020)

Рэдактар

Віталь Рыжкоў (2020)

Дызайнеры сайту

Wecier Meczanichny (2003, 2005, 2010)
студыя Pras.by (2013)
Яўген Барышнікаў (2016, 2020)
Кацярына Лашко (2021)

Аўтары і журналісты

Зьміцер Падбярэзскі
Алена Скарабагатава
Віктар Сямашка
Інна Хоміч
Алесь Дзянісаў
Віталь Шум
Mr. Harrison
Мікола Бянько
Кася Сарокіна
Марыя Грудзько
Алесь Кот-Зайцаў
Анатоль Мяльгуй
Наталля Стрыжак
Алёна Скарабагатая
Андрэй «Zap» Лазук
Павал Белавус
Аліна Крушынская
Аляксандар Цыганок
SLAP
Аляксандар Лукашоў
Лукаш «Step» Сцепанюк

Дзякуй нашым партнёрам:

Алене Макоўскай, Ніне Шыдлоўскай і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”,
Мікалаю Маторыну і паб-клубу “Графіці”,
Яну Буслу і кавярне “Бітлджус”,
Міколу Маркевічу, Яўгену Вапу і Беларускаму Радыё Рацыя (Беласток),
Паўлу Бераговічу, Сяргею Макарэвічу і фонду “Вяртанне”,
Студыі дызайну “Адліга”,
кнігарні “Логвінаў”
ды іншым існым і ўжо неісным клубам, медыя і арганізацыям.