Заспявай-7

Умовы конкурсу

1. Падай заяву на ўдзел

Табе і ўдзельнікам твайго гурту ад 18 да 30 гадоў? Дашлі прыклад сваёй творчасці на любой мове.

2. Прайдзі навучанне

Канкурсанты атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у двухдзённай адукацыйнай сэсіі з лекцыямі па ўзаемадзеяннях у музычнай сферы.

3. Ствары і запішы песню

Абяры верш сучаснага паэта, зрабі з яго песню і дашлі дэма-запіс. Для наступнага тура журы абярэ шэсць удзельнікаў.

4. Папрацуй з ментарам

Канкурсантаў чакае індывідуальная праца з вядомымі музыкамі і запіс песні з імі. Тры ўдзельніка пройдуць у фінал.

5. Прэзентуй конкурсную песню

Запішы конкурсную песню на верш паэта ў студыі і прэзентуй яе на фінальным канцэрце, які пройдзе ў відэафармаце.

6. Атрымай прызы

Пераможца атрымае грашовы прыз (1500 BYN)

Хто можа ўдзельнічаць?

Заявіцца на конкурс могуць выканаўцы ад 16 да 30 год. У выпадку музычных гуртоў гэтае правіла таксама мусіць выконвацца — узрост удзельнікаў не мусіць перавышаць азначаны цэнз. Досвед і музычная адукацыя ролі не граюць.
Аўтары вершаў з прапанаванага спісу, якія з’яўляюцца яшчэ і музыкамі, могуць удзельнічаць у конкурсе, калі звернуцца да творчасці іншых паэтаў.

Прыём заявак — да 10 студзеня 2021

Паэты і вершы

На чые словы прапануецца стварыць песні ўдзельнікам конкурсу «Заспявай»

  •  
Ганна Комар

“Страх вышыні”

Юля Цімафеева

“Цырк”

“Вершы”

Антон Францішак Брыль

“Не ўпаў жолуд”

Міхал Бараноўскі

“Volumen.1”

“Вершы”

Усевалад Сцебурака

“Сны дарог”

“Крушня”

Галіна Сіўчанка

“Наследаваны звычай”

Алесь Замкоўскі

“Наступны прыпынак”

Журы

zbankou

Максім Жбанкоў

Культуролаг, журналіст, медыя і кінааналітык

kolesnikova

Маша Калеснікава

Рэдактарка Еўрарадыё

chamenka

Алег Хаменка

Музыка, кампазітар, выкладчык. Лідар гурта «Палац».

cz

Аляксандр Чарнуха

Рэдактар творчых і спецыяльных праектаў Onliner. У мінулым – галоўны рэдактар партала Ultra-Music.

jankojc

Мікалай Янкойць

Рэдактар Яндэкс.Музыкі. У мінулым – музыка, журналіст парталаў Ultra Music, Experty, Kyky.

budkin

Сяргей Будкін

арганізатар і прадусар «Заспявай»

Арт-мэнеджар, кіраўнік парталу TuzinFM, кіраўнік Беларускага фонда культурнай салідарнасці

berahovicz

Павал Бераговіч

заснавальнік і фундатар «Заспявай»

Кіраўнік фонду «Вяртанне»

Пераможцы

Лаўрэаты і пераможцы «Заспявай» (2014-2020)

Відэа

Як напісаць песню на чужы верш?

Мы папрасілі Паліну Рэспубліку, гурты Leibonik і Re1ikt напісаць песню на адзін і той жа верш. Паглядзі што ў іх атрымалася!

Гісторыя конкурсу Заспявай.BY

У 2014 годзе дабрачынны фонд «Вяртанне» сумесна з парталам Tuzinfm.by арганізаваў музычны конкурс маладых выканаўцаў «Заспявай.BY». Яго мэта — заахвоціць музыкаў звяртацца да беларускай мовы і паэзіі ў сваёй творчасці. Выканаўцы кладуць на музыку беларускамоўны верш айчыннага паэта. Пераможцаў вызначае журы, якое штогод змяняецца. Лаўрэаты конкурсу атрымліваюць магчымасць выступіць у Мінску з канцэртам, а таксама каштоўныя прызы, у тым ліку грашовыя.

У папярэднія гады пераможцамі конкурсу станавіліся гурты Navi, Paulinn, Leibonik, Helious, трыа Мікіты Найдзёнава, Дзмітрыя Нікановіча і Вольгі Сацюк, Віталь Варанко, Марына Вярэніч, Яўген Цярэнцьеў, Лізавета Леўчык, Юры Касцень (SP Kava).

Арганізатары

Фонд "Вяртанне"

Партнёры

2020 © Заспявай.BY