Насту Захарэвіч асудзілі на 15 сутак

Захарэвіч стаяла каля праспекту Незалежнасці, дзе праходзіць марш людзей з інваліднасцю. Амапаўцы кінуліся за ёй. Захарэвіч зайшла ў кветкавую краму, дзе яе і затрымалі.

Раней яна правяла за кратамі сем дзён.

Насту пакаралі 15-суткавым арыштам.