Літоўскі фэст «What’s Next in Music?» запрашае беларускіх музыкаў

Арганізатары шоўкэйс-фэстывалю «What’s Next in Music?», які адбудзецца 2 і 3 верасьня ў Вільні, абвесьцілі пра прыём заяваў ад беларускіх музыкаў сучасных кірункаў.
«Сямашка ды Кумпанія» выдалі ў Бэльгіі трыб’ют Надзеі Лежэ, запісаны на яе малой радзіме

Кіраўнік бэльгійскага лэйблу Tape-Safe палічыў неверагодным запіс, які зрабілі беларускія музыкі ў мястэчку Зэмбін, дзе прайшло юнацтва прадстаўніцы «Парыскай школы» Надзеі Хадасевіч-Лежэ.
Індыйская рага і беларускі напеў. Сюрпрыз фэсту «Беларускі стыль» (відэа)

Праект Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы прэзэнтаваў на фэстывалі «Беларускі стыль» нечаканы дуэт.
«Мама» зьняла кліп на «Сеяць вецер»: «Даўно хацелася такой эстэтыкі!» (прэм’ера)

Праект Яна Маўзэра прэзэнтаваў відэа на свой галоўны сёлетні гіт, які тройчы перамагаў у аўдыёчарце на Tuzin.fm.
Надзея Кучар: «Мне цікава сьпець па-беларуску» (відэа)

Пераможца конкурсу «Singer of the World» дала першы сольны канцэрт на Радзіме.
Арганізатараў панк-канцэрту ў Горадні аштрафавалі на 25 мільёнаў рублёў (аўдыё)

Гарадзенскі суд прыняў рашэньне прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці арганізатараў канцэрту лідэра гурта Deviation Стаса Пачобута.
Gods Tower перасьпявалі Nokturnal Mortum: «Яны такія ж нацысты, як мы баптысты» (прэм’ера)

Вядучы мэтал-гурт краіны прэзэнтаваў другі беларускамоўны трэк у сваёй гісторыі — «Срэбра Перуна».
Толькі Вольскі, толькі Лявон! Мацей Сабураў зьняў кліп на «А хто там ідзе» (відэа)

Лявон Вольскі прадставіў у сеціве кліп на песьню «А хто там ідзе» з альбома «Грамадазнаўства».
BarRokka дэбютуе з самотнікам «Мяжа» (аўдыё)

Гурт на чале зь Лізаветай Леўчык прэзэнтаваў свой першы рэліз.
Неабходныя «Словы» Пятра Клюева (відэа)

Выканаўца анансуе свой новы альбом «Словы», у які ўвойдуць песьні на словы Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.