Выкладчыкі Акадэміі мастацтваў: «Лічым дзеянні адміністрацыі незаконнымі»

— Мы адкрыта выступаем супраць адлічэння студэнтаў. Мы лічым дзеянні адміністрацыі Акадэміі незаконнымі, бо студэнты былі адлічаныя за сваю грамадзянскую пазіцыю, і ніякіх іншых прычын не было. Мы не разумеем і не прымаем ніякіх апраўданняў падобным дзеянням і патрабуем аднаўлення адлічаных студэнтаў, — гаворыцца ў заяве.