Зміцер Вайцюшкевіч і адвакат не ведаюць, ці вызваляць сёння Галіну.
«Едзем цяпер у Цэнтральны райсуд, там можа быць новы працэс», — сказала абаронца.
«Учора ў ЦІП на Акрэсціна мяне не выпусцілі, а перазатрымалі паводле пратаколу, складзенага міліцыянтамі з Цэнтральнага РУУС», — паведаміла праз відэасувязь Галіна. Яе судзілі ў Савецкім райсудзе за ўдзел у «Маршы народнага ўльтыматуму» 25 кастрычніка.