Звольніўся адзін з самых яркіх акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Андрэй Новік
— Я проста не маю маральных сіл выходзіць на сцэну дзяржаўнага тэатра, калі маіх сяброў, маіх калег, педагогаў, куміраў у лепшым выпадку выкідаюць на вуліцу толькі праз іх грамадзянскую пазіцыю, — патлумачыў акцёр на сваёй старонцы ў інстаграме.
Аднак ён не губляе надзею і верыць, што ўсе рэпрэсіраваныя хутка вернуцца на свае месцы:
— Веру, што наша культура будзе жыць, — кажа Андрэй.