Маргарыта Ляўчук будзе адказваць за культуру ў Антыкрызісным кіраўніцтве

Павал Латушка расказаў пра стварэньне новага органу, Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, які мае стаць «інстытутам дапамогі Каардынацыйнай Радзе». Яго мэта — вырашэньне задач, якія стаяць перад краінай пасьля сыходу экс-прэзыдэнта, пакуль не адбудуцца новыя выбары і ўлада не пяройдзе да новага ўраду.

За культуру і нацыянальную спадчыну ў НАК будзе адказваць оперная спявачка Маргарыта Ляўчук.