Паэт Дзмітрый Строцаў атрымаў 13 сутак арышту

Пра гэта напісала яго жонка Ганна Строцава: "Мы с Димкой расстались недалеко от дома примерно в 11. После этого с ним никому не удалось связаться. По работе ни с кем сегодня на связь не вышел. Все телефоны молчат в сети нет…".

22 кастрычніка з'явілася інфармацыя, што Дзмітрыя знайшлі ў спісах затрыманых на Акрэсціна.

Дзмітрый Строцаў атрымаў 13 сутак арышту (артыкул 23.34. частка 1 КаАП – парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў).


Напрыканцы верасня гурт літоўскіх музыкаў прэзентаваў песню, прысвечаную беларускім пратэстам. Яна напісаная на верш Дзмітрыя Строцава: