Салісты беларускай Опэры зладзілі флэш-моб у кавярні (відэа)

У флэш-мобе ўзялі ўдзел салісты Вялікага тэатру опэры і балета Беларусі Маргарыта Ляўчук, Віктар Мендзялееў, Ірына Кучынская, а таксама саліст Цюрыскай опэры Павал Пятроў. Артысты ўдавалі зь сябе наведнікаў кавярні, супрацоўніка кінатэатру і афіцыянткі і нечакана засьпявалі «Застольную песьню» з опэры «Травіята» Джузэпэ Вэрдзі. Рэакцыю наведнікаў гандлёвага цэнтру варта было бачыць.

Усе сьпевакі возьмуць удзел у фэсьце «Клясыка ля Ратушы з velcom», які распачаўся 9 ліпеня ў Менску. Штотыдня на плошчы Свабоды будзе адбывацца бясплатны канцэрт. Павал Пятроў 16 ліпеня будзе ўжо ня ў ролі наведніка кавярні, а сыграе Лючана Павароцьці ў тэатралізаваным канцэрце «Музычная дуэль Павароцьці і Сынатры». Маргарыта Ляўчук будзе сьпяваць на сцэне ля Ратушы 23 ліпеня і 27 жніўня, а Віктар Мендзялееў і Ірына Кучынская возьмуць удзел у заключным канцэрце 27 жніўня. 

Tuzin.fm