Лідэр праекту «Tvorca» займаецца музыкай зь дзяцінства. Скончыў музычную школу, а пасьля самастойна разьвіваў свае навыкі — ад напісаньня аркестравай і фартэпіяннай да цяжкай і электроннай музыкі. Цяпер пазіцыянуе сябе як кампазытар і музыка зь Менску, піша музыку для кампутарных гульняў, мае багата аўтарскага матэрыялу. Частка зь яго ўвайшла ў альбом «Мэлянхолія». «У першую чаргу я думаў пра тое, як максымальна перадаць унутраныя перажываньні, таму ня ставіў перад сабой стылёвыя межы. Гэты альбом — вынік майго ўспрыманьня сьвету. Менавіта перараджэньне мэлянхоліі ў сваю творчасьць робіць мяне шчасьлівым», — распавёў Tuzin.fm Сяргей Малашонак. Музыку і словы да ўсіх песень ён напісаў самастойна, сам запісаў і зьвёў матэрыял.
Жывую прэзэнтацыю альбому мяркуецца зладзіць у сакавіку. Таксама ў падтрымку рэлізу плянуецца зьняць лайв-відэа і кліп. Сачыць за навінамі можна праз афіцыйныя суполкі гурта УК/FB.
Спампаваць альбом можна праз GoogleDrive
Tuzin.fm