Сам сабе P.A.N. Рэпэр з Салігорску зьняў 10-ы кліп (відэа)

Рэпэр P.A.N. жыве ў Салігорску, самастойна піша трэкі і здымае на іх відэа. Летась ён прадставіў на Tuzin.fm свой дэбютны EP «І смоўж, і хват». Усяго на ягоным рахунку ўжо тры EP і два альбомы. P.A.N. ня верыць у пэрспэктывы беларускамоўнага рэпу, але прызнаецца, што яго зачароўвае сам працэс стварэньня трэкаў менавіта па-беларуску. Кліп на яго песьню «Задуменная восень» ужо дзясяты ў відэаграфіі выканаўцы. Паглядзець усе ягоныя працы ды іншыя відэапраекты можна на Youtube-канале Pan TV. Cярод іншага там ёсьць фільм, прысьвечаны гісторыі беларускамоўнага рэпу.

Сачыць за навінамі выканаўцы можна празь яго афіцыйную старонку.

Яшчэ: Рэпэр Pan запісаў альбом «Сьлёз няма»: «Гэта мая споведзь» (прэм’ера)

Tuzin.fm