«Нічога дзіўнага ў назьве як для нас няма. Мы даволі часта зьвяртаемся да вышэйшай сілы, хаця можа гэта ня так відавочна», — распавядае пра новую кампазыцыю яе аўтар Раман Жыгараў. Akute цяпер рыхтуе да выданьня самотнік «О божа мой» ды выпраўляецца ў тур пад назвай «Усё павернецца», які ахопіць ня толькі Беларусь, але і замежжа. Найбліжэйшыя выступы каманды 14 лістапада ў Берасьці і 29 лістапада ў Магілёве.
У новы чацьверты альбом гурта ўвойдзе 10 песень, якія ўжо выконваюцца на канцэртах. Запіс пройдзе ўвосень 2015-га і ў першыя зімовыя месяцы 2016 году.
Tuzin.fm