Вынікі адбору на «Бардаўскую восень — 2015»

Адбор на культавы фэстываль беларускай аўтарскай песьні прайшоў у менскім «Бары ДК». У ім узялі ўдзел 38 выканаўцаў і гуртоў — пераважнаю часткаю зь Менску, але былі выступоўцы з Горадні і Наваполацку. Выступы ацэньвала журы ў складзе: Міхал Анемпадыстаў, Алег Хаменка, Зьміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая і Сяргей Будкін.

На рашэньне журы, за Гран-Пры фэстывалю пазмагаюцца наступныя выканаўцы: гурт Teleport, Стась Сілка, Андрэй Сянькевіч, Алена Варона, Аліса Селязьнёва і Markuts Band, Натальля Нікіціна, дуэт Yulany, «Хмарка на траве». Па-за конкурсам адбор таксама прайшоў Ільля Фаляжынскі, які быў папярэдне адабраны падчас фэсту ў Вайцюшках. У якасьці запасных вызначаныя гурт «Раса мечтателей» і Дар’я Зуева.

22-і фэстываль жывой музыкі «Бардаўская восень» пройдзе сёлета ў Бельску Падляскім, што ў Польшчы, з 6 да 8 лістапада.

Tuzin.fm