На песьню ваяра Алеся Чаркашына выйшаў кліп. Пасьмяротны (відэа)

Кліп зрабіў рэжысэр Антось Цялежнікаў, які быў знаёмы з Алесем. У роліку скарыстаныя здымкі, зробленыя падчас баявых дзеяньняў ва Ўкраіне. 33-гадовы Чаркашын пайшоў ваяваць добраахвотнікам на пачатку 2015 году ў складзе тактычнай групы «Беларусь». 10 жніўня ён быў паранены ў баі і памёр 28 жніўня. Яго пахавалі 3 верасьня ў Берасьці. Відэа было прадстаўлена на Дзень беларускай вайсковай славы — у гонар Алеся і ўсіх беларускіх ваяроў.

Алесь ствараў песьні на свае словы і на вершы Ларысы Геніюш, выступаў як бард. «Не здавайся» напісаў, калі ўжо знаходзіўся ва Ўкраіне, незадоўга да сваёй сьмерці. Пасьпеў зрабіць яе дэма-запіс на студыі, як быў перапынак у баявых дзеяньнях. Кампазыцыя мае дужа кранальны тэкст і сканчаецца такімі радкамі:

«Ведаю дакладна
дзеля чаго я тут стаю,
за зямельку не дарэмна
сваё жыц
ьцё я аддаю»

Сьветлая памяць Герою!

Tuzin.fm, фота Антося Цялежнікава