Стары Ольса – Штурм замка Пулен

Песня "Штурм замка Пулен" распавядае пра ўнікальную падзею ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гонар і нязломнасць духу нашых продкаў. У 1336 годзе адбылася гераічная абарона замка Пулен, што на мяжы з Прусіяй, супраць Тэўтонскага ордэна. Жыхары і абаронцы замка палічылі за лепшае загінуць і страціць усё, чым патрапіць у палон, жыць рабамі і аддаць сваіх дзяцей на выхаванне крыжакам.