У роліку з'яўляюцца «Ева» Хаіма Суціна, знакаміты мурал на «Плошчы пераменаў», Змей Змагарыч, пустыя афішы Купалаўскага тэатра, адкуль звольнілася большая частка супрацоўнікаў, і нават прагноз надвор'я на TUT.BY! Галоўныя ролі выканалі Міхась Зуй і Алена Зуй-Вайцяхоўская.
– У гэтым відэа мы паспрабавалі перадаць атмасферу варонкі часу, што трансфармавала нас усіх, – тлумачыць ідэю кліпа Віталь Артыст.