«Гэй, барыста, мне капучыны трыста!». Новы сынгл Аляксандра Сухарава (прэм’ера)

Аляксандар Сухараў працягвае цыкль беларускамоўных аўтарскіх твораў песьняю «Барыста». Пару дзён ён яе выканаў на адборы на «Эўравізію» і мэты сваёй дасягнуў. «Журы было зьдзіўленае, а відэа ўвайшло ў трэш-падборку з гэтага праслухоўваньня. Якраз на такую рэакцыю мы і разьлічвалі», — усьміхаецца выканаўца. Аранжыроўку да песьні зрабіў Дзяніс Варанцоў з гурту «J:Морс».

«Гэта песьня пазытыўнага настрою на цэлы дзень. Яна прысьвячаецца ўсім аптымістам, аматарам кавы і ўсім барыстам», — зазначае Аляксандар. На Tuzin.fm прэзэнтуецца адна з вэрсіяў гэтай песьні. Ёсьць яшчэ рамантычны варыянт і расейскамоўны, зь якім выканаўца зьбіраецца трапіць у радыёратацыю ў Расеі.

Яшчэ: Аляксандар Сухараў. «Мова» мая (прэм’ера)

Tuzin.fm