Алесь-Францішак Мышкевіч сышоў з гурту Trubetskoy

Удзельнік гурту Trubetskoy Алесь-Францішак Мышкевіч заявіў пра сыход на сваёй старонцы ў Facebook у нядзелю, 13 лістапада. За дзень да гэтага музыка адыграў з калегамі апошнія два канцэрты — на 25-годзьдзе гурту «Крама» ў PrimeHall і ў клюбе «Тытан». «Я ўдзячны адным з найлепшых музыкаў краіны, зь якімі выпаў гонар быць разам на сцэне — Руслану Ўладыку, Аляксандру Старажуку, з задавальненьнем стасаваўся з Пашам Булатнікавым. Але прыйшоў час, калі я зразумеў, што не магу творча рэалізавацца ў гэтым праекце. І сама ідэя гурта Trubetskoy аказалася не маёй», — зазначыў музыкант. У камэнтары для Tuzin.fm Алесь-Францішак дадаў, што гэтае рашэньне было абдуманным, а не эмацыйным, і ягоныя калегі паставіліся да яго спакойна, з разуменьнем ды пажадалі посьпехаў у далейшым. Адказваючы на пытаньне, які праект на сёньня ён лічыць для сябе самым важным, музыка адзначыў: «Прыярытэтны для мяне на сёньня праект — The Superbullz. А наогул — усё, што зьвязанае зь Лявонам Вольскім — гэта назаўжды і па-за ўсялякімі прыярытэтамі».

Імя новага ўдзельніка каманды Trubetskoy пакуль трымаецца ў сакрэце.

Яшчэ: Нечакана жорсткі Trubetskoy: «Трэба сьмяяцца праблемам у твар» 

Tuzin.fm, фота GalyaMoiseeva.com