Міні-альбом завецца «Мара». Аўтарам музыкі, словаў, выканаўцам і гукарэжысэрам выступіў Сяргей Малашонак. «Мой невялікі праект прысьвечаны мары. Гэта мост паміж нашымі пачуцьцямі і рэальнасьцю. Выконваючы нашыя мары, мы атрымліваем незабыўнае адчуваньне шчасьця ў рэальным сьвеце», — кажа Сяргей. У EP увайшло пяць трэкаў — чатыры аўтарскія і адзін кавэр на гурт Muse.
Гэта другі рэліз праекту «Tvorca». У лютым ён выдаў дэбютны альбом «Мэлянхолія». Выканаўца мае намер зладзіць жывую прэзэнтацыю рэлізу. Сачыць за навінамі Сяргея Малашонка можна праз суполкі УК/FB.
Tuzin.fm