Dzieciuki ўзялі ўдзел у міжнародным трыб’юце The Pogues (прэм’ера!)

Адмыслова для праекту 27 гуртоў з усяго сьвету запісалі свае вэрсіі гітоў The Pogues. Ідэя праекту належыць Уладзімеру «Андрэічу» Кіпелаву з Новасыбірску: «Гэта першы міжнародны трыб’ют айцам кельцкага панку. The Pogues гэтую ідэю ўхвалілі. У ім узялі ўдзел музыкі з ЗША, Вялікабрытаніі, Нарвэгіі, Інданэзіі, Чэхіі, Славеніі, Італіі, Польшчы, Беларусі, Украіны і Расеі. Самыя знакамітыя п’яныя ірляндзкія баляды эпохі шпілек, падраных пінжакоў і ўзлахмачаных галоваў прагучалі на пяці мовах», — зазначыў Tuzin.fm прадусар праекту.

Зь Беларусі ў трыб’це ўзялі ўдзел тры каманды. Гурт Dzieciuki выканаў «Streams of Whiskey», якая ў вольным перакладзе Андрэя Хадановіча атрымала назву «Не саскочу!». «Crow Dog Clan» перасьпявалі «Oretown», а «Всё_CRAZY» пераклалі на расейскую «My Babys Gone».

Альбом можна спампаваць з Bandcamp. У найлепшай якасьці ён даступны для спампоўваньня па гэтай спасылцы.

Tuzin.fm