Трэк-ліст альбому ўжо гатовы. У яго ўвойдуць песьні гуртоў Metallica, Pink Floyd, Red Hot Chili Peppers, The Beatles, Deep Purple, Nirvana. Як паведаміў Tuzin.fm удзельнік гурта Ільля Кубліцкі, пытаньне аўтарскіх правоў з праваўладальнікамі і атрыманьня ўсіх неабходных ліцэнзіяў узялася ўрэгуляваць амэрыканская фірма «24 Hour Distribution». Аплата аўтарскіх закладзена ў праект, які выстаўлены на краўдфандынгавую плятформу Kickstarter. Паводле падлікаў, усяго на рэалізацыю задумы неабходна блізу 7000 даляраў. Усяго за некалькі дзён ужо сабрана сума ў 2260 даляраў. Кампанія будзе цягнуцца да 27 сакавіка 2016 году.
Тым, хто падтрымае праект, музыкі абяцаюць разнастайныя сувэніры, у тым ліку ўласнага вырабу, увесь свой каталёг з 11 дыскаў і нават пэрсанальны канцэрт па Skype.
Існыя кавэры «Ольсаў» можна паслухаць у суполцы Tuzin.fm «УКантакце».
Падтрымаць праект «Старога Ольсы» на Kickstarter
Дададзена 5.03. Гурт сабраў неабходную суму ў 7000 даляраў усяго за тыдзень, збор сродкаў працягваецца.
Дададзена 14.03. Збор грошай працягнулі да сумы ў 10000 даляраў, гэтая плянка была адоленая таксама. Кампанія працягваецца, застаецца 13 дзён. Ужо сабрана 12149 даляраў, дзякуючы чаму беларускі гурт займае трэцяе месца па папулярнасці сярод усіх музычных праектаў на Kickstarter. Дзякуючы гэтаму музыкі зьбіраюцца пашырыць трэк-ліст свайго альбому, а таксама выправіцца ў тур па ЗША.
Tuzin.fm