«Бардаўская восень»: Гран-Пры ў гурта «Хмарка на траве», у пераможцах Сілка, Нікіціна і Yulany

Гран-Пры атрымаў «Хмарка на траве» — абсалютна невядомы гурт, які быў заснаваны непасрэдна перад адборам на фэст. У якасьці пераможцаў адзначаныя таксама: Натальля Нікіціна (прыз ад Беларускага радыё «Рацыя»), Yulany (узнагарода ад таварыства «Бельская кааліцыя») і Стась Сілка (узнагарода ад старасты Бельскага павету).

Сёлетні фэст прайшоў у чатыры дні з 6 да 9 лістапада ў шасьці месцах. Конкурсная частка адбылася ў доме культуры ў Бельску Падляскім. Пераможцы «Бардаўскай восені — 2015» выступілі таксама на сцэне Падляскай опэры і філярмоніі ў Беластоку. У якасьці гасьцей фэсту ўзялі ўдзел гурты BosaeSonca, Navi, :B:N:, Ilo&friends, выканаўцы Зьміцер Вайцюшкевіч, Сяргей Башлыкевіч, Яўген Барышнікаў.

Tuzin.fm, фота пераможцаў з афіцыйнай старонкі фэсту