Над відэа на «Малітву» працавала сапраўды выдатная каманда. Акрамя рэжысэра Арцёма Лобача, аўтара шыкоўных прома-ролікаў да праектаў Tuzin.fm «Re:Песьняры» і «Засьпявай 2.0» ды кліпаў для гуртоў Akute, Vuraj, «J:морс» ды іншых, у яе ўвайшлі апэратар Аляксандар Алейнікаў і мастачка Наста Шастак — тая самая, якая рабіла пясочнае шоў ужывую на праекце «Апошні золак». Вакалістка гурта Наста Шпакоўская дужа задаволена тым, як прайшлі здымкі і працоўнай вэрсіяй кліпу. Прэм’ера відэа прызначана на кастрычнік.
Песьню «Малітва» на верш Янкі Купалы гурт Naka прадставіў на дзень народзінаў беларускага клясыка 7 ліпеня 2015 году.
Tuzin.fm