1 жніўня ў цэнтры экалягічнага турызму «Станькава» пад Менскам пройдзе штогадовы «Дружба Festival». Сёлета на дзьвюх сцэнах оўпэн-эйру выступяць «J:морс», Trubetskoy, «Серебряная свадьба», Nizkiz, а таксама «Крама» і Drum Ecstasy.
Фэст-пікнік «Дружба» праводзіцца ў другі раз. Упершыню ён заявіў пра сябе ў 2014-м, калі на яго прыехала больш за 3000 чалавек.
Цяпер кошт квіткоў на «Дружба Festival» складае 280 тысяч рублёў. Па меры набліжэньня мерапрыемства кошт будзе расьці.
За навінамі фэсту можна сачыць у суполках у vk.сom ды facebook.
tuzin.fm