Паседжаньне ў справе «Малітвы» ў Вярхоўным судзе не адбылося

Судзьдзя Іна Цысік прыняла рашэньне перанесьці размову ў калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасьці Вярхоўнага суду, прызначаную на 19 лютага з нагоды падачы пазову Алега Моўчана да вакалісткі гурта Naka Насты Шпакоўскай. Моўчан прыйшоў у суд з адвакатам, які прадстаўляў яго інтарэсы. Шпакоўскую прадстаўляў яе муж, прадусар гурта Naka Андрэй Ісачэнка. Выявілася, што ані адвакат, ані прадусар ня мелі даверанасьці на прадстаўленьне інтарэсаў зацікаўленых бакоў.

У сувязі з гэтым размова перанесеная на 3 сакавіка.

Tuzin.fm