PunKrot прадставіў беларускамоўны альбом (аўдыё)

Рэліз завецца «Д.А.С.Т» і музыкі аніяк не расшыфроўваюць гэтую абрэвіятуру, даючы прастору для фантазіі сваім слухачам.
Алесь Ясінскі. Вясна прыйдзе! (аўдыё)

Пераможца «Бардаўскай восені — 2014» прэзэнтаваў новы сьпеў.
Моўчан і Naka не дамовіліся. Будзе судовы працэс

3 сакавіка адбылася дасудовая размова ў справе кампазытара Алега Моўчана, які падаў у суд на вакалістку гурта Naka Насту Шпакоўскую.
Trubetskoy прэзэнтавалі сынгл, а Brutto — новы кліп (аўдыё, відэа)
Гурт з Паўлам Булатнікавым запісаў самотнік «Прывітаньне ўсім наогул», куды ўвайшлі дзьве новыя песьні, а каманда на чале зь Сяргеем Міхалком зьняла кліп на новую песьню «Партизан рок».
Дэбют! «Летуценьнік шэрых вуліцаў» Андрэй Сянькевіч (аўдыё)

Выканаўца зь Менску прадставіў свой дэбютны альбом і ўжо анансуе новы рэліз.
Міхалок: «Гурт Trubetskoy — сэпаратысты» (абнаўляецца)

Экс-лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкі» назваў праз афіцыйны рахунак свайго гурта Brutto сваіх былых паплечнікаў «сэпаратыстамі» і «райдэрамі, што захапілі спадчыну вялікага гурта».
Італьянцы зьнялі фільм «Made in BY» з удзелам беларускіх музыкаў (трэйлер)

У здымках узялі ўдзел Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Сяргей Пукст, Раман Жыгараў, Аляксандар Памідораў ды іншыя беларускія творцы.
«Rajok» гурта «Vuraj» прызнаны найлепшым фольк-альбомам году (аўдыё)

Праект Experty.by яшчэ да абвяшчэньня поўнага сьпісу намінанантаў сёлетняй прэміі назваў імя першага пераможцы.
Павал Герасімовіч. Мары зьдзяйсьняюцца (аўдыёпрэм’ера)

Выканаўца зь Менску паступова ажыцьцяўляе тое, пра што марыў з 15 гадоў. На Tuzin.fm ён прадстаўляе свой першы беларускамоўны трэк, які так і завецца — «Мара».
Выбар Tuzin.fm на тэлешоў «Я магу» — Патрыцыя Сьвіціна (аўдыёпрэм’ера)

13-гадовая Патрыцыя Сьвіціна ўдзельнічае ў праекце зь песьняй «Страла», за якую варта аддаць свой голас.