2×2 на AD.NAK! — праекты Tuzin.fm узялі два другія месцы

Праекты «Re:Песьняры» і «Апошні золак», якія рэалізаваў партал Tuzin.fm у 2014—2015 гадах, атрымалі ўзнагароды шостага фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD.NAK! у намінацыі «Грамадзказначныя праекты». Абвяшчэньне пераможцаў адбылося на ўрачыстай цырымоніі 2 ліпеня ў ІВВ.