Узнагарода Лукашэнкі «За гуманізм і духоўнасць у кіно» ўручалася фільмам з духоўнай і маральнай праблематыкай.
Прыз «За захаванне і развіццё духоўнасці ў кінамастацтве» ўручалі ўдзельнікам фестывалю, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё кінематографа і ўвасабленне ў ім гуманістычных і духоўна-маральных ідэалаў.
«Мы перакананыя: недаступнасць культуры вядзе да згубы цывілізацыі. Гісторыя даказвала гэта не раз. Кінафестываль “Лістапад” стаў часткай нацыянальнай культуры. Усяму свету ён адкрывае беларускае кіно. Мы хочам, каб і нацыянальнае мастацтва, і наша гісторыя сталі часткай культуры сусветнай.
«Лістапад» – праваднік ідэй і светапоглядаў, дыялог мастака з намі пра сённяшні дзень, яго пазіцыя і яго прасвятленні. Герой усіх нашых фільмаў – чалавек свабодны і ствараючы. Сцвярджаць гэта – наша місія тут і цяпер.
З намі салідарныя сябры і калегі, кінематаграфісты ўсіх краін свету, дырэкцыі міжнародных фестываляў, оскараўскія лаўрэаты, кінакрытыкі і прадстаўнікі сусветных медыя. Гэта наша цвёрдае перакананне, наша вера і наша надзея», – гаворыцца ў каментары каманды фестывалю.
Таксама з сайту кінафестывалю прыбралі інфармацыю пра Генадзя Давыдзьку, які 10 год быў старшынём журы.