Арцемій Троіцкі: У Беларусі адбываецца музычная рэвалюцыя

Расійскі музычны крытык і актывіст Арцемій Троіцкі, які сочыць за палітычнымі і культурнымі падзеямі ў Беларусі, выказаўся з нагоды "песень пратэсту":

"Гэта проста фе-на-ме-наль-на! Я з такім не сутыкаўся ніколі ў жыцці. Напэўна, такога ўвогуле не было ў сусветнай песеннай гісторыі. Такі выбух таленавітай, гарачай, пратэстнай музыкі за такі кароткі прамежак часу… Думаю, гэта сусветны рэкорд. Мяне гэта надзвычай уражвае!"

паводле onliner.by