Эрыку Арлову-Шымкусу прысудзілі 12 сутак арышту

Эрык Арлоў-Шымкус – музыка гуртоў Harotnica mix і luty sakavik – асуджаны сёння на 12 сутак. Судзіла яго Дзядкова Наталля Анатольеўна. 

Як паведамляюць яго блізкія, у судзе ён распавёў, што яго білі дубінкамі па нагах, пару разоў білі па галаве. Перад пагрузкай у аўтазак амапавец паставіў яму пазнаку на левай шчацэ маркерам. Сам Эрык у бодрым настроі.

У нядзелю яго затрымалі ў пад'ездзе разам з дзяўчынай Аляксандрай Бабковай і яе маці Наталляй Бібікавай. Справа Наталлі дасланая на дапрацоку, Аляксандры прысудзілі штраф у памеры 7 базавых.