– Пра аўтара музыкі нічога сказаць не магу. Яго не чуваць, – піша Сяржук Сокалаў-Воюш пра свой эксперымент. – Затое пра аўтара верша спадара Генадзя магу гаварыць гадзінамі, пагатоў, што нашыя сем’і лучыць доўгае шчырае сяброўства і калі б спадар Генадзь быў жывы ён усім сваім талентам традыцыйна бараніў бы сёньня свой народ, як гэта цяпер робяць ягоныя жонка, дзеці і ўнукі. Таму, я паспрабаваў далучыцца да Калыханкі майстра сваім нясьмелым вучнёўскім голасам і песьня загучала так.