На цяперашні момант Наталля і Аляксандра выйшлі з СІЗА Жодзіна пасля суда – справа Наталлі дасланая на дапрацоўку, Аляксандра атрымала штраф у 7 базавых. Эрык пакуль застаецца на Акрэсціна.
Наталля Бібікава больш за 20 гадоў працавала на Белтэлерадыёкампаніі. Асвятляла пытанні культуры, з'яўлялася рэжысёрам і вядучай тэатральнай рубрыкі ў перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!». Апошнія гады працавала аўтарам, вядучай і рэжысёрам праекта «ТЭАТР у дэталях на тэлеканале» «Беларусь 3».
Аляксандра Бабкова з'яўлялася рэжысёрам тэлеканала «Беларусь 3».
Абедзве сышлі з Белтэлерадыёкампаніі пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Эрык Арлоў-Шымкус – музыкант гуртоў Harotnica mix, luty sakavik. Раней – музыкант у аркестры Купалаўскага тэатра. Таксама Эрык валодае незалежным лэйблам Paliklinika.