Самотнік на гэтую песьню папярэднічае выхаду акустычнага альбому, які Алесь Дзянісаў запісаў на словы сьляпога паэты са Скідзелю. Праца над ім ужо скончана. Канцэпцыя яго вельмі простая — толькі голас і гітара. Аднак, песьню «Калі над лугам бусел праляцеў» Алесь запісаў пры дапамозе музыкаў з гурту Race of Dreamers. Дар’я Багаслова запісала тут флейту, сапелку, клявішы, варган, і бэк-вакал, а Зьміцер «Трэш» Брытанаў — бубны, бас, варган і бэк-вакал. Песьня была запісаная на студыі Race of Dreamers. Майстэрынг зрабіў Андрэй «Кактус» Лабадзін (Deep Cold Ocean).
«Песьня атрымалася прыгожай, шмат у чым дзякуючы аранжыроўцы Дашы і Зьмітра. А што да словаў Алеся Чобата да гэтай песьні і да ўсіх астатніх, то тут магу адзначыць толькі, што лічу гэта геніяльнай паэзіяй. Канкрэтна ў гэтым вершы я адчуў прадчуваньне вайны…» — зазначыў Алесь з нагоды прэзэнтацыі песьні на Tuzin.fm. Усяго для альбому на вершы Чобата запісаныя 24 творы. «Калі над лугам бусел праляцеў» будзе прысутнічаць на дыску двойчы — у акустычным варыянце і ў гэтай вэрсіі. Чакайце прэм’еры на «Тузіне»!
Глядзіце таксама на Дзень Волі новае выданьне Belsat Music Live з удзелам гурту Dzieciuki.
Яшчэ: Веліч сьветлае душы пасярод разрабаванае хаты (відэа)
Tuzin.fm, фота Аляксандра Саенкі