М.Т.М.: «Беларускі гурт абавязаны мець песьні на роднай мове» (прэм’ера)

«Мы перакананыя, што беларускі гурт абавязаны пісаць песьні на роднай мове, бо гэта наша культура, наша самабытнасьць і нашы традыцыі, урэшце рэшт», — заяўляюць удзельнікі М.Т.М. Кампазыцыя «Цярпі, братка» — іх беларускамоўны дэбют. Дагэтуль яны сьпявалі выключна па-расейску.

Толькі што М.Т.М. выдалі свой дэбютнік «Нулевой». Музыкі далі канцэрты з гэтай нагоды ў гарадах Беларусі і Расеі і далі жывы канцэрт на «Своём радио» ў праграме Сямёна Чайкі «Живые». Цяпер яны працуюць над сумесным EP з расейскім гуртом, назва якога пакуль не называецца. Сачыць за навінамі М.Т.М. можна праз афіцыйную суполку.

Tuzin.fm