Teleport, Pawa, Mustelide і Awlnight выступяць на Tallinn Music Week-2016

«З кожным годам сучасная беларуская музыка адкрываецца нам з новага боку. Гэта цікава і для нашай публікі, і для адмыслоўцаў з розных куткоў сьвету, і для нас саміх. Мяркую, што нехта з гэтых артыстаў цалкам можа паўтарыць посьпех Super Besse і праз шоўкейсы пачаць рэгулярна выступаць у Эўропе», — адзначае праграмны дырэктар фэстывалю Іва Ківіёрг. Сёлета фэст запрасіў чатыры каманды зь Беларусі, якія прадстаўляюць розныя стылі: намінант на «Адкрыцьцё году» прэміі «Героі году — 2015» Teleport (на фота) едзе ў Талін у кампаніі з фольк-электронным праектам Pawa, Mustelide, што грае індзі-поп ды Awlnight (электроніка на мяжы з гіп-гопам).

Tallinn Music Week будзе праходзіць ў століцы Эстоніі з 31 сакавіка па 2 красавіка паралельна з прафэсійнай канфэрэнцыяй. На 30 клюбных і гарадзкіх сцэнах выступяць 237 артыстаў з 33 краінаў. Падрабязная інфармацыя пра артыстаў, квіткі, зьніжкі, пропускі — на сайце фэстывалю.

Да ўвагі беларускіх музыкаў! Да 28 лютага адкрыты таксама прыём заяваў на фэстываль Colisium Music Week, які адбудзецца 21—24 красавіка ў Санкт-Пецярбургу.

Яшчэ: Альбом станаў і настрояў. Teleport прэзэнтуе дэбютнік «Maukliva» (прэм’ера)

Tuzin.fm