«Ідэя ўласнага праекту да мяне прайшла даўно, матэрыялу назапасілася багата. Але толькі цяпер зьявілася дакладнае разуменьне як гэта можна ажыцьцявіць», — заявіў Павал у камэнтары для Tuzin.fm. Яго OpTeamist Project выконвае інструмэнтальную музыку з элемэнтамі ф’южан і фанку. У камандзе задзейнічаныя дасьведчаныя музыкі — Сяргей Адамовіч, Міхаіл Пэндо і Ўладзімер Міхновіч. Усім ім прыйшлася даспадобы ідэя Паўла, бо яны падзяляюць яго музычныя прыярытэты. Гурт паказаў сваю першую кампазыцыю пад назвай «Урбаністычны рух» і мае намер надалей запісваць музыку і заяўляцца на ўдзел у міжнародных фэстах.
Павал Трыпуць паходзіць з Горадні, працаваў там у эстрадна-джазавым аркестры і граў у гурце Stop Time. У апошнія пяць гадоў жыве ў Менску, зьяўляецца гітарыстам шэрагу вядомых беларускіх гуртоў, удзельнічаў у запісе альбомаў гуртоў Naka, Chiefs Band, Лявона Вольскага, «Крамбамбулі». Акром таго ён дае прыватныя ўрокі ігры на гітары і піша музыку.
Жывое відэа на кампазыцыю «Ўрбаністычны рух» можна паглядзець тут.
Tuzin.fm