Trubetskoy: «Рок-н-рол можа заглушыць нават гук пахавальных званоў» (тызэр)

Рэліз дыска мае адбыцца 23 кастрычніка. На ім ня будзе аніводнай папярэдне выдадзенай кампазыцыі. «Шмат хто думаў, што мы памерлі. Але мы сьпяваем і танчым! Таму што рок-н-рол можа заглушыць нават гук пахавальных званоў, — вядзецца ў маніфэсьце з нагоды выхаду альбому. — Калі героі вядуць людзей на вайну — мы апранем маскі антыгерояў. Калі танцпляц завалены касьцямі — давайце на іх хоць патанчым! Калі рок-музыка — гэта мёртвая нявеста, чаму б не паціскаць нябожчыцу? Раптам прачнецца?»

Альбом гурта з Паўлам Булатнікавым на чале, будзе звацца «Magister Bibendi». Назва тлумачыцца так: «Magister Bibendi — гэта ня проста „распарадчык папойкі“, як лічаць знаўцы лацінскай. Гэта трыкстар, вулічны маг, абаяльны жулік, ды-джэй на піры падчас чумы. Ён прыходзіць у сьвет, калі той становіцца занадта сур’ёзным. Нам здаецца, што час ужо надыйшоў».

15 кастрычніка Trubetskoy апублікаваў тызэр на кліп на загалоўную песьню альбому. Сам кліп выйдзе 19 кастрычніка, а 23-га пабачыць сьвет аднайменны альбом. У лістападзе пачнецца тур у яго падтрымку. Расклад канцэртаў — у афіцыйных суполках гурту УК i FB.

Tuzin.fm, фота Tarantino