Бард Башлыкевіч бязьлітасна пасьцябаўся з рэпэра Вожыка: «Твой верх — песьні пра с..аку»

Трэк ад Башлыкевіча зроблены ў найлепшых традыцыях рэп-дысаў — гэта калі адзін рэпэр выказвае свой дысрэспэкт у адносінах да свайго калегі, ня стрымліваючы сябе ў выразах. Справа даходзіць да наўпроставых абразаў і пагрозаў. «На ашмянскіх хлапцоў ты ня лезь, небарака, а інакш пазайздросьціш ты лёсу Тупака», — энэргічна начытвае Сяргей у аматарскім відэароліку, у якім узяла ўдзел таксама вакалістка Leibonik Ганна Рубчэня, якая пяе пра тое, што рэпэры зь Сянна зусім ня ўмеюць цалавацца.

«Нават не ведаю дакладна, чым я Вожыку не спадабаўся, але ён рэгулярна выказвае непавагу да мяне, маёй музыкі і маёй малой радзімы, — зазначыў у камэнтары для Tuzin.fm Сяргей Башлыкевіч. — На мінулым маім канцэрце ён наогул падпіўшы выйшаў на сцэну і пачаў спрабаваць фрыйстайліць нешта наконт ашмянскасьці, у сваіх абразах называючы мяне „жамойтам“. Мачгыма, справа ў тым, што я калісьці адмовіўся запісаць зь ім сумесны трэк, абгрунтаваўшы рашэньне нежаданнем рабіць няякаснае і пры гэтым яшчэ і самотнае лайно.Часам ён згадвае нейкую жанчыну, якую я быццам бы адбіў у яго, але гэта я нават камэнтаваць ня буду».

Сам Вожык даў больш стрыманы камэнтар з гэтай нагоды і заявіў, што неўзабаве зьявіцца трэк у адказ: «Гэта гіп-гоп, так бывае… Калі б Башлыкевіч зрабіў дыс фігова, я мог бы не адказваць але зараз прыдзецца».

Leibonik і Сяргея Башлыкевіча можна будзе паcлухаць ужывую 31 ліпеня на тэрасе Chill Out. Яны падтрымаюць сваім выступам фіналістам конкурсу «Засьпявай 2.0» — гурт Symphorine.

Tuzin.fm