У самотнік «Дарога на поўдзень» увайшлі дзьве песьні — загалоўны трэк, што даў назву рэлізу і песьня «Лета». Слову і музыку напісала Вольга Акуліч, а гітарныя партыі выканаў знаны беларускі блюзмэн Юры Несьцярэнка. Запіс ажыцьцявіў малады гукарэжысэр Юры Ларыёнаў.
Гэта другая частка праекту сьпявачкі, які атрымаў назву #VOLHA. Першы самотнік «Мора ўнутры», куды таксама ўвайшлі дзьве кампазыцыі, быў запісаны зь гітарыстам Андрэем Вайцэхоўскім, які працуе ў стылі флямэнка. Рыхтуецца трэцяя частка акустычнага праекту.
Tuzin.fm, фота TatyAna Mienskaja