Макарэвіч сьпяяў «Сьнег» у лесе пад Менскам (відэа)

Гэты твор Андрэй Макарэвіч запісаў у некалькі дубляў на пачатку сакавіка ў Менску для праекту «Global Reload», які ладзіць Tuzin.fm разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!». Аднак ужывую дагэтуль не выконваў — перажываў за вымаўленьне. Расейскі музыка наважыўся на выкананьне на прыватнай вечарыне з нагоды дня народзінаў свайго сябры — мастака Ўладзімера Цэсьлера. Такая імпрэза праходзіць штогод на Менскім моры, і Макарэвіч прыяжджае на яе кожны раз. Сьпявак выступіў зь невялічкім сэтам у суправаджэньні музыкаў з гурта Apple Tea, якія якраз і запісвалі ў студыі новую вэрсію «Сьнегу». 

Беларускі сьпеў Макарэвіча карыстаецца вялізарным попытам у сеціве. Толькі на рэсурсах парталу Tuzin.fm яе праслухалі за няпоўныя два месяцы каля 50 000 разоў.

Яшчэ: Андрэй Макарэвіч адчуў мэлёдыку беларускай мовы (прэм’ера!)

Tuzin.fm